![]() БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Лоўчыцы, вёска (Навагрудскі раён) |
З даўніх часоў месца пасялення татар. У 1688 г. пабудавана драўляная мячэць. У канцы 18 ст. вёска і маёнтак у Навагрудскім павеце Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1795 г. – у Расійскай імперыі. З 1796 г. – у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай, з 1842 г. – Мінскай губерняў. У сярэдзіне 19 – пач. 20 ст. – у складзе Уселюбскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1.01.1919 г. – у БССР, з 27.02.1919 г. – у Літ.-Бел. ССР, з 1920 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, аколіца ва Уселюбскай гміне Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З 1940 г. – у складзе Мітрапольскага сельсавета Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці. З 1954 г. – у Гродзенскай вобласці, у Ладзеніцкім, затым зноў у Мітрапольскім сельсаветах. З 1986 г. – у Ладзеніцкім сельсавеце.
Знаходзіцца ў Ладзеніцкім сельсавеце Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гл. таксама
Ловчицы, деревня (Новогрудский район) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2017.
БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 18.09.2017.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |