unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Дабрамыслі, аграгарадок (Лёзненскі раён)

    Вядомы з 18 ст., упамінаюцца ў дэкрэце вількамірскага падкаморскага суда ў 1749 г. З 1772 г. – у Аршанскім павеце Магілёўскай губерні, цэнтр Дабрамысленскай воласці. У 1785 г. – сяло ў Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губерні. У пачатку 1830-х гг. атрымалі правы мястэчка. Побач з мястэчкам была в. Лагуна (яна ж Дабрамыслі). Са жніўня 1919 г. – у Віцебскім павеце Віцебскай губерні РСФСР. З сакавіка 1924 г. – у БССР. З ліпеня 1924 г. – у Лёзненскім раёне, са жніўня 1924 г. – цэнтр Дабрамыслінскага сельсавета Віцебскай акругі (да 26.07.1930 г.). У 1926 г. – вёска. З лютага 1938 г. – у Віцебскай вобласці. З 2009 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Дабрамыслінскага сельсавета Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці, знаходзіцца на р. Чарніца.

        Гл. таксама
    Добромысли, агрогородок (Лиозненский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2019.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 20.05.2020.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 20.05.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере