unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Перамонт, вёска (Лёзненскі раён)

    У 1880-х гг. – вёска ў Дабрамысленскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні. Таксама існавалі фальварак і ўрочышча Перамонт. Са жніўня 1919 г. – у Віцебскім павеце Віцебскай губерні РСФСР, з сакавіка 1924 г. – у БССР, са жніўня 1924 г. – у Дабрамыслінскім сельсавеце Лёзненскага раёна Віцебскай акругі (да 26.07.1930 г.). Паводле перапісу 1926 г. існавалі хутары Перамонт і Новы Перамонт. З лютага 1938 г. – у Віцебскай вобласці. У 1939 г. у вёску сселены жыхары вёсак Вайцяхова і Стары Перамонт. У Вялікую Айчынную вайну спалена карнікамі (у кастрычніку 1943 г.). Пасля вайны адбудавана.
    Знаходзіцца ў Дабрамыслінскім сельсавеце Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Перемонт, деревня (Лиозненский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2019.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 29.04.2020.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 29.04.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере