unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Азіна, вёска (Полацкі раён)

    Вядома з сярэдзіны 16 ст. як паселішча ў межах Полацкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1772 г. – у Расійскай імперыі, у складзе Полацкага павета Полацкай губерні. З 1796 г. – у Беларускай, з 1802 г. – у Віцебскай губернях. У 1812 г. – сяло Белае, у 1821 г. – мястэчка. З 1860-х гг. – сяло, цэнтр Замшанскай воласці Полацкага павета Віцебскай губерні. З 01.01.1919 г. – у БССР, з 02.02.1919 г. – у РСФСР. З верасня 1919 г. акупіравана польскімі войскамі, вызвалена ў ліпені 1920 г. З 1923 г. – у Першамайскай воласці Полацкага павета. З 1924 г. – у БССР, цэнтр Бельскага сельсавета, у 1924–1930 гг. – у Полацкім раёне, у 1930–1935 гг. – у Полацкай акрузе. З 1938 г. – у Віцебскай вобласці. З 1944 г. – у Полацкай, з 1954 г. – у Віцебскай абласцях. З 1975 г. – вёска Азіна.
    Цэнтр Азінскага сельсавета Полацкага раёна Віцебскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Белае, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Азино, деревня (Полоцкий район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 4. — Мінск, 2021.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 20.07.2021.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 20.07.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере