unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Доўгае, аграгарадок (Салігорскі раён)

    Вядомы з 16 ст. як сяло, шляхецкая ўласнасць у Бярэзнікаўскай воласці Слуцкага княства Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 г. – у складзе Расійскай імперыі. У 2-й пал. 19 ст. уваходзіла ў Дзякавіцкую воласць Мазырскага павета Мінскай губерні. У пачатку 20 ст. – у складзе Старобінскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. З 1919 г. – у БССР. З 1924 г. – пасёлак у Старчыцкім (з 1938 г. – Акцябрскім) сельсавеце Чырвонаслабодскага раёна Слуцкай, у 1927–1930 гг. – Бабруйскай, з 1935 г. – Слуцкай акруг. З 1938 г. – у Мінскай вобласці. З 1944 г. – у складзе Бабруйскай, з 1954 г. – у Мінскай абласцях. З 1959 г. – у Старобінскім, з 1962 г. – у Любанскім, з 1965 г. – у Салігорскім раёнах. З 05.07.2011 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Доўгаўскага сельсавета Салігорскага раёна Мінскай вобласці.

        Гл. таксама
    Долгое, агрогородок (Солигорский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 4. — Мінск, 2013.
    Минская область : энциклопедия. [В 2 т.]. Т. 2. — Минск, 2007.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 28.08.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере