СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Вежкі, вёска (Дубровенскі раён) |
Вядомы з 1607 г. як сяло Вешкі ў складзе Дубровенскага маёнтка ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1721 г. – вёска Вежкі ў межах Смыкоўскага войтаўства Дубровенскага графства, уладанне маршалка ВКЛ Антонія Казіміра Сапегі. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) – у Расійскай імперыі, у Аршанскім, з 1861 г. – у Горацкім паветах Магілёўскай губерні. У 1897 г. – у Баеўскай воласці. З красавіка 1919 г. – у Гомельскай, з ліпеня 1922 г. – у Смаленскай губернях РСФСР, з лютага 1923 г. – у Ляднянскай воласці, з сакавіка 1924 г. – у БССР, са жніўня 1924 г. – у Слатаўшчынскім, з верасня 1927 г. – у Зарубскім сельсавеце Ляднянскага раёна Аршанскай акругі (да 26.07.1930 г.), з ліпеня 1931 г. – у Дубровенскім раёне, з лютага 1938 г. – у Віцебскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну (у кастрычніку 1943 г.) вёска спалена нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пасля вайны адноўлена. Са снежня 1962 г. да студзеня 1965 г. знаходзілася ў Аршанскім раёне.
Знаходзіцца ў Зарубскім сельсавеце Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці.
Варыянтная форма назвы
Вешкі, сяло (папярэдні загаловак) |
Гл. таксама
Вежки, деревня (Дубровенский район) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Я. Н. Рапановіч. — Мінск, 1977.
Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2019.
БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 14.04.2020.
БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 14.04.2020.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |