unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Арэхаўна, аграгарадок (Ушацкі раён)

    Вядомы як вёска з 16 ст. у Полацкім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, у Лепельскім павеце Полацкага намесніцтва. З 1796 г. – у Беларускай, з 1802 г. – у Віцебскай губернях. У пачатку 20 ст. – ва Ушацкай воласці Лепельскага павета Віцебскай губерні. З 01.01.1919 г. – у БССР, з 02.02.1919 г. – у РСФСР. З 1923 г. вёска ў складзе Ушацкай воласці Бачэйкаўскага павета. З 1924 г. – у БССР, ва Ушацкім раёне, з 20.08.1924 г. – ва Ушацкім, з 24.09.1924 г. – у Востраў-Сарочынскім сельсаветах Полацкай акругі (да 1930 г.). У 1930–1935 гг. – вёска падпарадкавана непасрэдна Ушацкаму раёну. З 1935 г. – у Лепельскай акрузе. З 1938 г. – у Віцебскай вобласці. У 1941–1944 гг. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1944 г. – у Полацкай, з 1954 г. – у Віцебскай абласцях. У 1954–1985 гг. – у Лутаўскім сельсавеце. З 1962 г. – у Лепельскім, з 1966 г. – ва Ушацкім раёнах. З 1985 г. – у Сарочынскім сельсавеце. З 23.02.2009 г. – аграгарадок.
    Знаходзіцца ў Сарочынскім сельсавеце Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Ореховно, агрогородок (Ушачский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 5. — Мінск, 2021.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 12.05.2022.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 12.05.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере