unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Морына, аграгарадок (Іўеўскі раён)

    Вёска вядома з 2-й пал. 14 ст. у складзе Навагрудскага княства. У 17 –18 стст. – у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1739 г. уваходзіла ў склад Іўеўскай парафіі, у канцы 18 ст. – у маёнтку Уселюб. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) – у Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай, з 1842 г. – Мінскай губерняў. У 1855 г. – сяло ў Вераскаўскай (па другіх крыніцах – Уселюбскай воласці) Навагрудскага павета. У 1897 г. – ва Уселюбскай воласці. Са студзеня 1919 г. – у БССР, з лютага 1919 г . – у Літоўска-Беларускай ССР. З сакавіка 1921 г. – у складзе Польшчы, ва Уселюбскай гміне Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства. З лістапада 1939 г. – у БССР. Са снежня 1939 г. – у Баранавіцкай вобласці, са студзеня 1940 г. – у Іўеўскім раёне, з кастрычніка 1940 г. – цэнтр сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да сярэдзіны ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, была спалена. З верасня 1944 г. – у Маладзечанскай, са студзеня 1954 г. – у Гродзенскай вобласці. З 2010 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Морынскага сельсавета Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Морино, агрогородок (Ивьевский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2016.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 4. Гродненская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2015.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Государственного центра картографо-геодезических материалов и данных РБ. Дата звароту: 20.09.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере