unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Стоўпня, аграгарадок (Рагачоўскі раён)

    Па пісьмовых крыніцах вядомы з 18 ст. як сяло ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) – у складзе Расійскай імперыі. Паводле рэвізіі 1816 г. – уладанне памешчыка Макавецкага. Па інвентары 1848 г. – у складзе аднайменнага маёнтка Хадкевічаў, у Гарадзецкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Са жніўня 1924 г. – цэнтр Стаўпнянскага сельсавета Гарадзецкага, са жніўня 1927 г. – Рагачоўскага раёнаў Бобруйскай акругі (да ліпеня 1930 г.), са жніўня 1938 г. – Гомельскай вобласці. З 30.11.2009 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Стаўпнянскага сельсавета Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.

        Гл. таксама
    Столпня, агрогородок (Рогачевский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гомельская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 2. Гомельская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2005.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 13.12.2014.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере