unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Антыёх (манах ; святы ; —каля 635). Пандэкты

    Помнік царкоўнай візантыйскай пісьменнасці пачатку 7 стагоддзя, састаўлены на стыку біблеістыкі і аскетыкі. У яго ўваходзіць пасланне Еўстафію і 130 глаў, кожная з якіх уяўляе сабой тэматычную падборку вытрымак з Свяшчэннага Пісання, што перамяжоўваюцца з павучаннямі і малітвамі святых айцоў. Свой твор Антыёх напісаў па просьбе ігумена Аталінскага манастыра каля 620 года. Ён з'яўляецца адной з асноўных крыніц звестак пра ўзяцце Іерусаліма персамі ў 614 годзе, апісаных сучаснікамі.
    У 10 стагоддзі гэта праца была перакладзена на стараславянскую мову. Першае друкаванае выданне на лацінскай мове пабачыла свет у Парыжы ў 1543 годзе. Што датычыцца Расіі, то тут выходзілі толькі царкоўнаславянскія пераклады "Пандэктаў" і частковыя выданні са славянскіх рукапісаў.

        Гл. таксама
    Антиох (монах ; святой ; —около 635). Пандекты (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Словарь книжников и книжности Древней Руси. [В 3 вып.]. Вып.1. 11 – первая половина 14 в. — Ленинград, 1987.
    Warszawskie "Pandekty Antiocha" na tle cerkiewnosłowiańskiej tradycji piśmienniczej : Rόżnice leksykalne i słowotwórcze / A. E. Żaguń. — Toruń, 2001.
    Сайт "Азбука веры : Православная энциклопедия". Дата звароту: 30.01.2020.
    Сайт адкрытай праваслаўнай энцыклапедыі "Древо". Дата звароту: 30.01.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере