unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Латыгаль, вёска (Вілейскі раён)

    У пісьмовых крыніцах вядома з 15 ст. У 1473 г. – сяло, уласнасць Ю. А. Саковіча, у 1567 г. – маёнтак М. Цяпінскага, у 1608 г. належала К. Дарагастайскаму. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у Расійскай імперыі. У 1800 г. – сяло ў маёнтку Ілья. У 1886 г. – сяло ў Вязынскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1921– 1939 гг. – у складзе Польшчы, са снежня 1921 г. – у Вілейскім павеце Навагрудскага, са снежня 1925 г. – Віленскага ваяводстваў, у Вязынскай гміне. У 1938 г. – вёска Латыгаль 1 і Латыгаль 2. З лістапада 1939 г. – у БССР, са снежня 1939 г. – у Віленскай вобласці, з кастрычніка 1940 г. – цэнтр сельсавета ў Ільянскім раёне, сяло. З верасня 1944 г. – у Ільянскім, з ліпеня 1957 г. – у Вілейскім раёнах Маладзечанскай, са студзеня 1960 г. – Мінскай абласцей. З верасня 1957 г. – вёска ў Вязынскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Вязынскім сельсавеце Вілейскага раёна Мінскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Латыгла, вёска
    Латыголічы, вёска
    Латыголь, вёска

        Гл. таксама
    Латыголь, деревня (Вилейский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Латыгольская летопись / А. С. Плавинский. ? Минск, 2013. (Лотыголь, Латыголичи)
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2010.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 01.06.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере