unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Любань, горад (Мінская вобласць)

    Упамінаецца з 16 ст. як мястэчка у Слуцкім княстве ВКЛ. З 1589 г. – уласнасць Тышкевічаў, з 1617 г. – Радзівілаў. З 1791 г. – у Случарэцкім павеце Навагрудскага ваяводства, з 1793 г. – у Расійскай імперыі, мястэчка Забалоцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. З 1917 г. – мястэчка ў Забалоцкай воласці Слуцкага павета. У лютым – снежні 1918 г. акупіраваны германскімі, у жніўні 1919 г. – польскімі войскамі. Вызвалены ў ліпені 1920 г. З 31 ліпеня 1920 г. – цэнтр Забалоцкай воласці Бабруйскага павета БССР. З мая 1922 г. – у Слуцкім павеце. З 17 ліпеня 1924 г. – цэнтр раёна Слуцкай, з 9 чэрвеня 1927 г. – Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 г.) акруг. З 21 чэрвеня 1935 г. да 20 лютага 1938 г. – цэнтр раёна Слуцкай акругі. З 20 лютага 1938 г. – у Мінскай вобласці. З 28 верасня 1938 г. – гарадскі пасёлак. С 28 чэрвеня 1941 г. да 30 чэрвеня 1944 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 20 верасня 1944 г. – цэнтр раёна ў Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 г. зноў у Мінскай вобласці. З 7 сакавіка 1968 г. – горад.
    Цэнтр Любанскага раёна Мінскай вобласці, на р. Арэса.

        Гл. таксама
    Любань, город (Минская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2012.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Большой белорусский энциклопедический словарь. ― Минск, 2011.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 04.06.2014.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере