unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Гаўрыльчыцы, вёска (Салігорскі раён)

    У 17 ст. – шляхецкая ўласнасць у Навагрудскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1667 г. адносілася да маёнтка Вызна. У 1795 г. – у Слуцкім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. У пачатку 20 ст. – у Вызненскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у Чучэвіцкай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяводства Польшчы. З 1939 г. – у складзе БССР. З кастрычніка 1940 г. – цэнтр сельсавета Лунінецкага раёна Пінскай вобласці. Са студзеня 1954 г. – у складзе Брэсцкай вобласці, са жніўня 1979 г. – Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Да 2013 г. – цэнтр Гаўрыльчыцкага сельсавета.
    Знаходзіцца ў Капацэвіцкім сельсавеце Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Размешчана на р. Лань.

        Гл. таксама
    Гаврильчицы, деревня (Солигорский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 4. — Мінск, 2013.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 31.08.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере