unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Заверша, вёска (Драгічынскі раён)

    Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. У 1518 г. згадваецца "востраў Заверша" сярод угоддзяў сяла Бездзеж. У 1783 г. вёска Заверша ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства ВКЛ. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерні. У 1858 г. вёска ў складзе Мікіцкай грамады Бездзежскай воласці. У 1921–1939 гг. – у складзе Польшчы, вёска ў Бездзежскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. Са снежня 1939 г. – у БССР, у Пінскай вобласці, з кастрычніка 1940 г. – у Застаўскім сельсавеце Драгічынскага раёна. Са студзеня 1954 г. – у Брэсцкай вобласці, з ліпеня 1954 г. – у Бездзежскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Бездзежскім сельсавеце Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Завэрша, вёска

        Гл. таксама
    Завершье, деревня (Дрогичинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3. Брэсцкая вобласць, кн. 1. — Мінск, 2006.
    Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Я. Н. Рапановіч. — Мінск, 1980.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 21.06.2011.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере