unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Багданава, вёска (Валожынскі раён)

    Вядома з 16 ст. у Вялікім Княстве Літоўскім як маёнтак Галыпаны. У 1558 г. маёнтак М. і Б. Сапегаў. У 1567 г. маёнтак у Аршанскім павеце. У 1603 г. – мястэчка. З 1653 г. уладанне Пацаў, з 1696 г. – Данілевічаў, з 1795 г. – у складзе Расійскай імперыі, уладанне Чаховічаў, з 1836 г. – Рушчыцаў. У 1897 г. – вёска ў Вішнеўскай воласці Ашмянскага павета Мінскай губерні. З 1921 г. – у Польшчы, з 1939 г. – у БССР. З 1940 г. – у Ігнатаўскім сельсавеце Валожынскага раёна Баранавіцкай, з 1944 г. – Маладзечанскай абласцей. У 1954–1965 гг. – цэнтр Багданаўскага сельсавета, са студзеня 1960 г. – у Іўеўскім, з лютага 1960 г. – у Ашмянскім, у 1962–1965 гг. – у Іўеўскім раёнах Гродзенскай вобласці, з 1965 г. – у Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Да 2014 г. – у Багданаўскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Вішнеўскім сельсавеце Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Багданаў, вёска
    Галыпаны, маёнтак (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Богданово, деревня (Воложинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2010.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 10.06.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере