unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Асінторф, аграгарадок (Дубровенскі раён)

    Вядомы з 1672 г. як урочышча Востраў, у складзе Задняпроўскага войтаўства Дубровенскага маёнтка Аршанскага павета Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1772 г. – у Расійскай імперыі, у Аршанскім, у 1777–1796 гг. і ў 1802–1840 гг. – у Бабінавіцкім паветах Магілёўскай губерні. У 1782 г. – вёска Востраў Юр'еў. У 1897 г. – у Новатухінскай воласці Аршанскага павета. У 1927 г. пачалося будаўніцтва торфапрадпрыемства каля вёскі Востраў Юр'еў. У 1934 г. вёска пераўтворана ў рабочы пасёлак Асінторф (Асінбуд), у Аршанскім раёне. З 1938 г. – у Віцебскай вобласці. З 1946 г. – у Арэхаўскім, з 1954 г. – у Аршанскім, з 1965 г. – у Дубровенскім раёнах. У 1960–2004 гг. – цэнтр Асінторфскага пасялковага Савета. З 2004 г. – пасёлак, цэнтр сельсавета. З 26.05.2011 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Асінторфскага сельсавета Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Асінбуд, рабочы пасёлак (папярэдні загаловак)
    Востраў, урочышча (папярэдні загаловак)
    Востраў Юр'еў, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Осинторф, агрогородок (Дубровенский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2019.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.
    Административно-территориальное устройство БССР : справочник. В 2 т. Т. 2. (1944—1980). — Минск, 1987.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Витебская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2011.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 29.09.2020.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 29.09.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере