unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь (Мінск). Філіял "Музей гісторыі беларускага кіно"

    Заснаваны па ініцыятыве беларускіх кінематаграфістаў у Мінску ў 1976 г. як ведамасны пры кінастудыі "Беларусьфільм" для збору і захавання матэрыялаў пра нацыянальны кінематограф, папулярызацыі яго дасягненняў і кінакультуры наогул. З 1982 па 1988 гг. размяшчаўся ў Рэспубліканскім Доме кіно (касцел святых Сымона і Алены) Саюза кінематаграфістаў БССР, з 1988 г. па 1998 гг. – зноў на кінастудыі, выконваючы ў асноўным архіўную функцыю. Адчынены для рэгулярнага наведвання у пачатку 2002 г. З 2005 г. музей стаў філіялам установы "Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь". З 2014 г. – філіял ДУ "Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь".
    Асноўныя віды дзейнасці: збіранне, сістэматызацыя і апісанне дакументаў і матэрыялаў па гісторыі беларускага кіно і кінакультуры наогул; арганізацыя фондавых, тэматычных і персанальных выставак, якія звязаны з кінематографам, беларускім выяўленчым мастацтвам наогул; сістэматызаваны паказ айчыннай і замежнай кінакласікі.

        Гл. таксама
    Государственный музей истории театральной и музыкальной культуры Республики Беларусь (Минск). Филиал "Музей истории белорусского кино" (на іншай мове)
    Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (Мінск). Філіял "Музей гісторыі беларускага кіно" (наступны загаловак)

        Крыніцы iнфармацыі
    Сайт Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Дата звароту: 15.10.2018.
    Сайт "Каталог музеяў Беларусі". Дата звароту: 15.10.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере