unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Сіманавічы, вёска (Драгічынскі раён)

    Паводле пісьмовых крыніц вядома як паселішча ў Здзітаўскай воласці Кобрынскага княства Вялікага Княства Літоўскага. У 16 ст. – у складзе Бародзіцкай воласці. У 1561 г. згадваецца сяло Сіманавічы ў Пінскім старостве, уласнасць каталіцкай царквы. У 17 ст. – сяло ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства. У апошняй чвэрці 18 ст. – у Хомскім графстве. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерні. У 1858 г. Сіманавічы-1 – у Брашэвіцкай воласці, цэнтр сельскай грамады, у складзе маёнтка Хомск памешчыка Пуслоўскага; вёска Сіманавічы-2 той жа воласці – у Ласінскай сельскай грамадзе. У 1921–1939 гг. – у складзе Польшчы, у Брашэвіцкай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, у Хомскай воласці Кобрынскага павета. З кастрычніка 1940. – у Вулькаўскім сельсавеце Драгічынскага раёна Пінскай вобласці. З 1954 г. – у Брэсцкай вобласці. У 1959 г. – вёска ў Вулькаўскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Вулькаўскім сельсавеце Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.

        Гл. таксама
    Симоновичи, деревня (Дрогичинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3. Брэсцкая вобласць, кн. 1. — Мінск, 2006.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 28.07.2014.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере