unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Кіславодск, горад (Cтаўрапольскі край; Расія)

    Бальнеалагічны і бальнеакліматычны курорт, самы буйны з курортаў Каўказскіх Мінеральных Вод. Датай заснавання лічыцца 1803 г. – год пабудовы Кіславодскага ўмацавання ад набегаў горцаў. Вакол крэпасці склалася Кіславодская слабада. З 1803 г. умацаванне і слабада знаходзіліся ў складзе Каўказскай губерні, з 1822 г. – у Каўказскай вобласці, з 1847 г. – у Стаўрапольскай губерні, з 1860 г.– у Церскай вобласці. У 19 ст. крыніца мінеральных вод каля крэпасці стала цэнтрам курорта. У 1903 г. слабада пераўтворана ў безпавятовы горад. З 1918 г. – у складзе Церскай савецкай рэспублікі, затым – Паўночна-Каўказскай савецкай рэспублікі. З 1921 г. – у складзе Церскай губерні, з 1924 г. – Паўночна-Каўказскага (з 1937 г. Арджанікідзеўскі) края, з 1943 г. – Стаўрапольскага края.
    Размешчаны ў паўночных перадгор'ях Вялікага Каўказа, у паўднёва-заходняй частцы Стаўрапольскага края.

        Гл. таксама
    Кисловодск, город (Ставропольский край; Россия) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Города России : энциклопедия. — Москва, 2003.
    Большая Российская энциклопедия. [В 35 т.]. Т. 14. — Москва, 2009.
    Первый географический БЭС. — Санкт-Петербург ; Москва, 2007.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. — Мінск, 1999.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере