unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Друя, аграгарадок (Браслаўскі раён)

    Упершыню ўпамінаецца ў 1386 г. у Полацкім княстве ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. У 1565–1566 гг. – у складзе Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. У 1618 г. атрымаў прывілей на магдэбургскае права і герб. З 1793 г. – у складзе Расійскай імперыі, мястэчка, заштатны горад Дзісенскага павета Мінскай, з 1843 г. – Віленскай губерняў. З 1919 г. – у Літоўска-Беларускай ССР. З 1921 г. – у Польшчы, мястэчка ў Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З 15.01.1940 г. – гарадскі пасёлак у Браслаўскім раёне, з 01.05.1940 г. – у Міёрскім раёне Вілейскай вобласці, цэнтр Друеўскага пасялковага Савета. З 1944 г. – у Полацкай, з 1954 г. – у Маладзечанскай абласцях. З 1960 г. – у Віцебскай вобласці. З 1963 г. – у Браслаўскім раёне. З 2004 г. – цэнтр Друеўскага сельсавета. З 2005 г. – пасёлак. З 22.04.2009 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Друеўскага сельсавета Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца пры ўпадзенні р. Друйка ў Заходнюю Дзвіну.

        Гл. таксама
    Друя, агрогородок (Браславский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2018.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2011.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 08.04.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере