unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Замшаны, вёска (Маларыцкі раён)

    Па пісьмовых крыніцах Замшаны вядомы з 1566 г. у складзе Ляхавіцкага войтаўства Палескай воласці Берасцейскага павета. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) – у складзе Расійскай імперыі. Уваходзілі ў Слонімскую, Літоўскую, з 1801 г. – у Гродзенскую губерні. У пачатку 1860-х гг. – дзяржаўная ўласнасць, у складзе Замшанскай сельскай грамады (раней Пажэжынскай). У 1886 г. – сяло ў Маларыцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У 1921–1939 гг. – у складзе Польшчы, у Маларыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. З кастрычніка 1940 г. – у Маларыцкім сельсавеце Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1962–1965 гг. – у Брэсцкім раёне.
    З 2013 г. – у складзе Хаціслаўскага сельсавета Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.

        Гл. таксама
    Замшаны, деревня (Малоритский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4. Брэсцкая вобласць, кн. 2. — Мінск, 2007.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 01.01.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере