unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Іванск, аграгарадок (Чашніцкі раён)

    У 16 ст. вядомы як вёска Евань у Полацкім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, уладанне Радзівілаў. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, у Лепельскім павеце Полацкай, з 1802 г. – Віцебскай губерняў. У пачатку 20 ст. вёска ў Капцэвіцкай воласці. З 1919 г. – у РСФСР. З 1923 г. вёска ў Чашніцкай воласці Бачэйкаўскага павета. З 03.03.1924 г. – у БССР. З 20.06.1924 г. – у Віцебскім павеце. З 17.07.1924 г. – у Чашніцкім раёне Віцебскай акругі (да 1930 г.). З 20.08.1924 г. – вёска, цэнтр Іванскага сельсавета. З 1935 г. – у Лепельскай акрузе. З 1938 г. – у Віцебскай вобласці. У 1941–1944 гг. – акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1962 г. – у Бешанковіцкім, з 1965 г. – у Чашніцкім раёнах. З 05.03.2009 – аграгарадок.
    Цэнтр Іванскага сельсавета Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці, на рацэ Ула.

        Варыянтная форма назвы
    Евань, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Иванск, агрогородок (Чашникский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 5. — Мінск, 2021.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 7. — Мінск, 1998.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 18.08.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере