unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Грыўковічы, вёска (Пінскі раён)

    У 15 ст. сяло ў Пінскім княстве. У канцы 1560-х гг. – сяло ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У 17–18 стст. – шляхецкая ваколіца, маёнтак. У 1644 г. згадваецца як уласнасць Малышчынскіх. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперыі. З 1796 г. – у Пінскім павеце Мінскай губерні. У 1840-х гг. у складзе маёнтка Тырвовічы, уласнасць Віктара Орды. У 1860-м г. – вёска таго ж маёнтка ў сельскай грамадзе Тырвовічы Лемяшэвіцкай воласці. У 1921–1939 гг. – у складзе Польшчы, вёска ў Лемяшэвіцкай гміне Пінскага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. Са снежня 1939 г. – вёска ў Пінскім павеце Пінскай вобласці, са студзеня 1940 г. – у Пінскім раёне. З кастрычніка 1940 г. – у Біжаравіцкім сельсавеце. З 1954 г. – у Брэсцкай вобласці.
    Знаходзіцца ў Барычавіцкім сельсавеце Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Грыўкавічы, вёска

        Гл. таксама
    Гривковичи, деревня (Пинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4. Брэсцкая вобласць, кн. 2. — Мінск, 2007.
    Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Я. Н. Рапановіч. — Мінск, 1980.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 20.06.2011.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере