unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Бачэйкава, аграгарадок (Бешанковіцкі раён)

    Упершыню згадваецца ў 1460 г. як сядзіба, пазней мястэчка князёў Ямантовічаў у Полацкім павеце Полацкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, цэнтр воласці ў Лепельскім павеце Полацкай, з 1802 г. – Віцебскай губерняў. З 1923 г. мястэчка, цэнтр Бачэйкаўскага павета Віцебскай губерні РСФСР. З 1924 г. – у БССР, вёска, цэнтр сельсавета Бешанковіцкага раёна Віцебскай акругі (да 1930 г.). З 08.07.1931 г. – у Чашніцкім раёне, з 25.07.1931 г. – у Бешанковіцкім раёне. З 1938 г. – у Віцебскай вобласці. З 28.07.2008 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Бачэйкаўскага сельсавета Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на р. Ула.

        Гл. таксама
    Бочейково, агрогородок (Бешенковичский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2018.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Витебская область. В 2 кн. Кн. 1. — Минск, 2010.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 10.12.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере