unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Хоцімск, гарадскі пасёлак (Магілёўская вобласць)

    Упершыню ўпамінаецца як вёска Хоцімль (Хоцімель). З 16 ст. – у Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. З 1569 г. – у складзе Рэчы Паспалітай. Паміж 1695 г. і 1700 г. упамінаецца як слабада. У 1714 г. насупраць вёскі Хоцімск закладзена мястэчка Радзівілаў. З сярэдзіны 18 ст. – цэнтр Бярозаўскай (Хоцімскай) воласці Крычаўскага староства. Пасля 1772 г. Радзівілаў зліўся з вёскай і утварылася мястэчка Хоцімск; спачатку ў Крычаўскім графстве, потым у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні. У 1796–1802 гг. – у Беларускай губерні. З 1919 г. – Гомельскай губерні РСФСР, з 1924 г. – у БССР, у 1924–1931 гг. і з 1935 г. – цэнтр Хоцімскага раёна Калінінскай, з 1927 г. – Магілёўскай акруг. У 1931–1935 гг. – у Касцюковіцкім раёне, з 1938 г. – у Магілёўскай вобласці, гарадскі пасёлак. У 1962–1966 гг. – у Касцюковіцкім раёне, з 1966 г. – цэнтр Хоцімскага раёна.
    Знаходзіцца ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці, на р. Беседзь пры ўпадзенні ў яе р. Альмоўка і Жадунь.

        Варыянтная форма назвы
    Радзівілаў, мястэчка (папярэдні загаловак)
    Хоцімель, вёска (папярэдні загаловак)
    Хоцімль, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Хотимск, городской поселок (Могилевская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 7. Магілёўская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2009.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 6. Могилевская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2021.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 31.05.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере