unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Акцябрскі, гарадскі пасёлак (Гомельская вобласць)

    Узнік у 1954 г. у выніку аб'яднання сумежных вёсак Рудабелка, Карпілаўка і Рудня. Сяло Рудабелка (Рудыя Белкі) вядома з сярэдзіны 15 ст. як вялікакняжацкае ўладанне. З 1661 г. – прыватнае ўладанне. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, цэнтр Рудабельскай (з 1920 г. – Акцябрскай) воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1939 г. – утвораны Акцябрскі раён з цэнтрам у вёсцы Карпілаўка. У 1962–1966 гг. – у Светлагорскім раёне, з 1966 г. – зноў цэнтр Акцябрскага раёна.
    Знаходзіцца ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці, на р. Нератоўка (прыток р. Пціч).

        Варыянтная форма назвы
    Карпілаўка, вёска (папярэдні загаловак)
    Рудабелка, вёска (папярэдні загаловак)
    Рудня, вёска (папярэдні загаловак)
    Рудыя Белкі, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Октябрьский, городской поселок (Гомельская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 1. — Мінск, 1996.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 1. Гомельская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2004.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 11.11.2014.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере