unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Полацкі езуіцкі калегіум, помнік архітэктуры

    Помнік архітэктуры 18–19 стст. Заснаваны ў 1580 г. па ініцыятыве караля Стэфана Баторыя і П. Скаргі. Пасля пажару ў пачатку 17 ст. на новым месцы паміж Верхнім замкам і горадам пабудаваны драўляны касцёл, будынкі келляў і вучылішча. У 1733–1735 гг. на месцы драўлянага ўзведзены мураваны касцёл у стылі барока. Асвечаны ў 1745 г. у імя Святога Станіслава. У 1956 г. – узарваны. Драўляны калегіум пасля пажару 1750 г. адбудаваны ў камяні каля касцёла (захавалася паўднёвая частка корпуса і заходняе крыло). У 1778 г. з паўднёвага боку касцёла пабудаваны 3-павярховы корпус, у якім размясціліся кнігарня, вучылішча, потым друкарня. З паўночнага боку касцёла прпрыбудаваны 2-павярховы флігель для ксяндзоў. У 1773–1780 гг. пабудаваны гаспадарчыя пабудовы (не захаваліся). У 1812 г. калегіум пераўтвораны ў езуіцкую акадэмію. У 1830 –1835 гг. рэканструяваны, пабудаваны новыя карпусы (архітэктар А. Порта; захавалася часткова). У 1836 г. будынак былога калегіума заняў кадэцкі корпус. З 2005 г. тут размяшчаецца гісторыка-архітэктурны факультэт Полацкага ўніверсітэта.

        Гл. таксама
    Полоцкий иезуитский коллегиум, памятник архитектуры (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 6. — Минск, 2008.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мінск, 2001.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере