unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Верхні горад, горадабудаўнічы ансамбль (Мінск, горад)

    Пачаў фарміравацца ў 16 ст. як новы цэнтр горада. Быў акружаны земляным валам (існаваў да канца 18 ст.). У 17–18 стст. тут склаўся барочны ансамбль мураваных жылых, культавых і грамадскіх будынкаў. Захавалася першапачатковая прамавугольная сістэма планіроўкі і мураваная забудова на пл. Свабоды і прылеглых да яе вуліцах. У 1988 г. Верхні горад у межах вуліц Нямігі, Інтэрнацыянальная, Гарадского вала, набярэжнай р. Свіслач абвешчаны помнікам археалогіі, горадабудаўніцтва і архітэктуры рэспубліканскага значэння.
    Знаходзіцца на тэрыторыі сучаснай пл. Свабоды і прылеглых да яе кварталаў, абмежаваны р. Свіслач і вуліцамі Рэспубліканскай, Нямігай і Інтэрнацыянальнай.

        Варыянтная форма назвы
    Мінскі Верхні горад, горадабудаўнічы ансамбль

        Гл. таксама
    Верхний город, градостроительный ансамбль (Минск, город) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. — Мінск, 2000.
    Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере