unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Валодзькі, вёска (Докшыцкі раён)

    Вядома з 2-й пал. 18 ст. У 1790 г. – у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства, у складзе маёнтка Порплішча. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, у Докшыцкім, з 1797 г. – Вілейскім паветах Мінскай, з 1843 г. – Віленскай губерняў. З 1860-х гг. – у Порплішчанскай воласці Вілейскага павета. З 1919 г. – у БССР. З 1922 г. – у складзе Польшчы, у Порплішчанскай гміне Дунілавіцкага, з 26.06.1925 г. – Дзісенскага павета Віленскай зямлі, з 22.12.1925 г. – Віленскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, у Вілейскай вобласці, з 1940 г. – у Докшыцкім раёне, цэнтр Валодзькаўскага сельсавета. З 1944 г. – у Полацкай вобласці, з 1954 г. – у Маладзечанскай вобласці. З 1959 г. – у Крулеўшчынскім сельсавеце, з 1960 г. – у Віцебскай вобласці. У 1962–1965 гг. – у Глыбоцкім раёне. З 1965 г. – у Докшыцкім раёне.
    Знаходзіцца ў Крулеўшчынскім сельсавеце Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Володьки, деревня (Докшицкий район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2019.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 24.09.2020.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 24.09.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере