unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Хмелева, аграгарадок (Жабінкаўскі раён)

    Згадваецца ў 16 ст. як маёнтак у Берасцейскім старостве і павеце ВКЛ. У 1565 г. упамінаецца ў попісе войска Літоўскага, уладанне Марціна Хмялеўскага. У 1660 г. у складзе маёнтка Чарнаўчыцы. У 19 ст. сяло ў Турнянскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У 1921 г. далучана да Польшчы, уваходзіла ў Турнянскую гміну Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. у складзе БССР. З кастрычніка 1940 г. у Сакалоўскім сельсавеце Жабінкаўскага раёна. З кастрычніка 1954 г. вёска ў Сацкім сельсавеце. З ліпеня 1972 г. цэнтр Хмелеўскага сельсавета. З 20.01.2011 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Хмелеўскага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Хмэлева, аграгарадок

        Гл. таксама
    Хмелево, агрогородок (Жабинковский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3. Брэсцкая вобласць, кн. 1. — Мн., 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 16.04.2014.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере