unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Залужжа, аграгарадок (Старадарожскі раён)

    Вядомы з 16 ст. як вёска ў Мінскім павеце Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1582 г. – у складзе Слуцкага княства. У 1791–1793 гг. – у Случарэцкім павеце Навагрудскага ваяводства ВКЛ. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. У 1866 г. – у Горкаўскай воласці. З 1919 г. – у БССР. З 1924 г. – сяло ў Дражнаўскім сельсавеце Старадарожскага раёна Слуцкай, з 1927 г. – Бабруйскай акруг (да 1930 г.). З 1938 г. – у Мінскай вобласці. У 1940–1954 гг. – цэнтр Залужскага сельсавета. З 1944 г. – у Бабруйскай вобласці, з 1954 г. – у Дражнаўскім сельсавеце Мінскай вобласці. З 1962 г. – у Слуцкім, з 1966 г. – у Старадарожскім раёнах. З 02.12.2010 г. – аграгарадок.
    Знаходзіцца ў Дражнаўскім сельсавеце Старадарожскага раёна Мінскай вобласці.

        Гл. таксама
    Залужье, агрогородок (Стародорожский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 5. — Мінск, 2014.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 02.09.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере