unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Губіна, вёска (Лепельскі раён)

    У 16 ст. вёска згадваецца як маёнтак Вялікага Княства Літоўскага. У 17 ст. – у Полацкім ваяводстве. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у Расійскай імперыі, у Лепельскім павеце Полацкай. 3 1802 г. – Віцебскай губерняў. У пачатку 20 ст. – маёнтак у Каменскай воласці Лепельскага павета Віцебскай губерні. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. маёнтак быў пераўтвораны ў вёску. Са жніўня 1924 г. – у Каменскім сельсавеце Лепельскага раёна Барысаўскай, з чэрвеня 1927 г. да ліпеня 1930 г. – Полацкай, з чэрвеня 1935 г. – Лепельскай акруг БССР. З лютага 1938 г. – у Віцебскай вобласці.
    Знаходзіцца ў Каменскім сельсавеце Лепельскага раёна Віцебскай вобласці, на беразе возера Макараўшчына.

        Гл. таксама
    Губино, деревня (Лепельский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2019.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 03.03.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере