unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Бабруйская акруга

    Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924–1930 гг. Цэнтр – г. Бабруйск. Утворана ў 1924 г. на тэрыторыі Бабруйскага павета Гомельскай губерні. У 1930 г. скасавана, раёны перададзены ў прамое падпарадкаванне БССР.
    Уключала 12 раёнаў (1924–1927): Асіповіцкі, Бабруйскі 1-ы, Бабруйскі 2-і, Буда-Кшалёўскі, Гарадзецкі, Глускі, Жлобінскі, Клічаўскі, Парыцкі, Рагачоўскі, Свіслацкі, Стрэшынскі. У 1927 г. далучаны Любанскі, Слуцкі, Старадарожскі, Старобінскі, Чырвонаслабодскі раёны; Бабруйскія 1-ы і 2-і раёны аб'яднаны ў адзіны Бабруйскі раён, Гарадзецкі і Стрэшынскі скасаваны, Буда-Кашалёўскі перададзены ў склад Гомельскай акругі.

        Гл. таксама
    Бобруйский округ (на іншай мове)
    Бабруйскі павет (папярэдні загаловак)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. — Мінск, 1993.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере