unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Межыца, вёска (Лепельскі раён)

    У 1563 г. уваходзіла ў склад маёнтка Боліна ў Лукомскай воласці Вялікага Княства Літоўскага. У 17 ст. – ва ўладанні ордэна езуітаў. У 1770 г. – шляхецкая ўласнасць. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у Расійскай імперыі. У канцы 19 ст. – маёнтак ў Гарадчэвіцкай воласці Лепельскага павета Віцебскай губерні. Са жніўня 1924 г. – вёска ў Палянскім сельсавеце Лепельскага раёна Барысаўскай, з 09.06.1927 г. да 26.07.1930 г. – Полацкай, з 21.06.1935 г. – Лепельскай акруг БССР. З лютага 1938 г. – у Віцебскай вобласці. З лютага 1971 г. – пасёлак, вайсковы гарадок у Чэрскім, з ліпеня 1989 г. – у Горскім сельсаветах. У верасні 2013 г. вайсковы гарадок №2 Межыца ператвораны ў в. Межыца.
    Знаходзіцца на тэрыторыі Горскага сельсавета Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Межица, деревня (Лепельский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2019.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 17.09.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере