unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Лелюкі, аграгарадок (Іўеўскі раён)

    У 2-й пал. 18 ст. – вёска ў складзе Дудскага староства Ашмянскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1789 г. – уласнасць Зяньковічаў. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) – у Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай (у 1797–1801 гг. – Літоўскай) губерні. З 1866 г. – у Лугамавіцкай воласці, у складзе маёнтка Лугамавічы, уласнасць Мілеўскіх. Са студзеня 1919 г. – у БССР. С сакавіка 1921 г. – у складзе Польшчы, у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства. З лістапада 1939 г. – зноў у БССР. Са студзеня 1940 г. – у Юрацішкаўскім раёне Баранавіцкай вобласці. З кастрычніка 1940 г. – у Лугамавіцкім сельсавеце. З верасня 1944 г. – у Маладзечненскай вобласці, з ліпеня 1954 г. – цэнтр сельсавета. Са студзеня 1960 г. – у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. З 2008 г. – аграгарадок (зарэгістраваны ў 2012 г.).
    Цэнтр Лелюкінскага сельсавета Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Лелюки, агрогородок (Ивьевский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 4. Гродненская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2015.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2016.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 14.08.2020.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 14.08.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере