unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Вялікія Аўцюкі, вёска (Калінкавіцкі раён)

    Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як вёска Аюцічы ў Мазырскім павеце Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 17 ст. перасяленцы з в. Аўцючавічы заснавалі в. Малыя Аўцюкі, а в. Аўцючавічы стала звацца Вялікія Аўцюкі. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперыі. З 1795 г. – у Мазырскім павеце Мінскай губерні. З 1926 г. – цэнтр Вялікааўцюкоўскага сельсавета Юравіцкага, з 1931 г. – Мазырскага, з 1939 г. – Калінкавіцкага раёна Рэчыцкай, з 1927 г. – Мазырскай (да 1930 г. і з 1935 г. да 1938 г.) акруг, з 1938 г. – Палескай, з 1954 г. – Гомельскай абласцей.
    Цэнтр Вялікааўцюкоўскага сельсавета Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці, на р. Дымарка.

        Варыянтная форма назвы
    Аўцючавічы, вёска (папярэдні загаловак)
    Аюцічы, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Великие Автюки, деревня (Калинковичский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 1. Гомельская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2004.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гомельская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 11.11.2014.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере