unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Кублічы, аграгарадок (Ушацкі раён)

    Вядомы з 15 ст. як маёнтак ў Полацкім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, цэнтр Кубліцкай воласці ў Лепельскім павеце Полацкага намесніцтва. З 1796 г. – у Беларускай, з 1802 г. – у Віцебскай губернях. Паводле інвентара 1846 г. – мястэчка і маёнтак. З 01.01.1919 г. – у БССР, з 02.02.1919 г. – у РСФСР. З 9 лютага 1920 г. часовы адміністрацыйны цэнтр Лепельскага павета Мінскай акругі Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямель, у складзе Польшчы. З 1923 г. – у Бачэйкаўскім павеце Віцебскай губерні. З 1924 г. – у БССР, мястэчка, цэнтр Кубліцкага сельсавета ва Ушацкім раёне Полацкай акругі (да 1930 г.). У 1930–1935 гг. – у прамым падпарадкаванні БССР, з 1935 г. – у Лепельскай акрузе. З 1938 г. – у Віцебскай вобласці, вёска. З 1944 г. – у Полацкай вобласці, з 1954 г. – зноў у Віцебскай вобласці. У 1962–1966 гг. – у Лепельскім раёне. З 1966 г. – ва Ушацкім раёне. З 2010 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Кубліцкага сельсавета Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Кубличи, агрогородок (Ушачский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мінск, 1999.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 5. — Мінск, 2021.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2011.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 26.10.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере