СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Польскі корпус (2) |
Агульнавайсковыя злучэнні польскага Лонданскага эмігранцкага ўрада ў складзе Польскіх узброеных сіл на Захадзе ў Другую сусветную вайну. Камандуючы – генерал У. Андэрс.
Створана на тэрыторыі СССР у жніўні 1941 – сакавіку 1942 г. як польская армія ў СССР. Да жніўня 1942 г. падпарадкоўвалася камандаванню Чырвонай Арміі. У сакавіку – красавіку і жніўні 1942 г. са згоды савецкага ўрада эвакуіравана ў Іран і Ірак. У выніку аб'яднання з Войскам Польскім створана Польская армія, якая дзейнічала на тэрыторыі Ірака. У чэрвені 1943 г. з яе складу вылучаны Другі польскі корпус, які удзельнічаў у аперацыях саюзнікаў у Паўночнай Афрыцы, Італьянскай кампаніі 1943–1945 гг. Пасля Другой сусветнай вайны многія салдаты-беларусы з арміі Андэрса склалі частку беларускай эміграцыі.
Варыянты назвы
Другі Польскі корпус |
2 Польскі корпус |
Гл. таксама
Армія Андэрса |
Польский корпус (2) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 7. — Мінск, 1998
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 1. — Мінск, 1996.
Ураджэнцы Віцебшчыны ў польскіх злучэннях Брытанскай арміі на франтах Другой Сусветнай вайны / Гонтараў Д. М. // Віцебскі край. ― Мінск, 2022. — Т. 7 : Матэрыялы VII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Віцебскі край", прысвечанай Году народнага адзінства. ― С. 51―53.
Сайт "Википедия". Дата звароту: 13.09.2023.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |