unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

СССР. Аб'яднанае дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне

    АДПУ – орган па ахове дзяржаўнай бяспекі ў 1923–1934 гг.
    Створаны ў 1917 г. для забеспячэння ўнутранай бяспекі савецкай дзяржавы як Усерасійская надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй, спекуляцыяй і злачынствамі па пасадзе (да жніўня 1918 – па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам) – УНК.
    У 1922 г. УНК пераўтворана ў Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне (ДПУ) пры НКУС РСФСР. У сувязі з утварэннем СССР у лістападзе 1923 г. створана Аб'яднанае дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне (АДПУ) пры СНК СССР, уключала ў сябе Дзяржаўныя палітычныя ўпраўленні РСФСР і інш. саюзных рэспублік. У 1934 г. у выніку рэарганізацыі АДПУ, перайменаванае ў Галоўнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі, увайшло ў створаны Наркамат ўнутраных спраў СССР. 3 лютага 1941 г. НКУС СССР быў падзелены на два самастойных органы: НКУС СССР і Народны камісарыят дзяржаўнай бяспекі (НКДБ) СССР. У ліпені 1941 г. НКДБ СССР і НКУС СССР ізноў былі зліты ў адзіны наркамат – НКУС СССР. У 1943 г. з НКУС ізноў быў вылучаны НКДБ СССР. У 1946 г. НКДБ СССР перайменаваны ў Міністэрства дзяржаўнай бяспекі (МДБ) СССР. У 1953 г. прынята рашэнне аб аб'яднанні Міністэрства ўнутраных спраў (МУС) СССР і МДБ СССР у адзінае МУС СССР. У 1954 г. створаны Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) пры Савеце Міністраў СССР (з 1978 г. – КДБ СССР).
    У кампетэнцыю органаў ГПУ-ОГПУ ўваходзіла забеспячэнне дзяржаўнай бяспекі: барацьба з палітычнымі злачынствамі, шпіянажам, з контррэвалюцыяй наогул.

        Варыянты назвы
    Аб'яднанае дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне СССР
    АДПУ (скарачэнне)
    СССР. Народны камісарыят дзяржаўнай бяспекі (наступны загаловак)

        Гл. таксама
    СССР. Объединенное государственное политическое управление (на іншай мове)
    РСФСР. Надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй , спекуляцыяй і службовымі злачынствамі (папярэдні загаловак)
    СССР. Міністэрства дзяржаўнай бяспекі (наступны загаловак)
    СССР. Народны камісарыят унутраных спраў (наступны загаловак)

        Крыніцы iнфармацыі
    Деятельность ГПУ-ОГПУ по обеспечению экономической безопасности Советского государства (1922–1934 гг.) : автореферат диссертации ... доктора исторических наук : 07.00.02 / Мозохин Олег Борисович. ― Самара, 2011.
    Cайт «Словари и энциклопедии на Академике».
    Сайт "Википедия".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере