unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Барань, горад (Аршанскі раён)

    Вядомы як сяло Барань (потым Старая Барань), што ў 1518 г. належала кн. К. І. Астрожскаму. З 1598 г. – мястэчка Аршанскага павета ў Вялікім Княстве Літоўскім. З 1772 г. – у складзе Расійскай імперыі, сяло, цэнтр воласці Аршанскага павета Магілёўскай, з 1796 г. – Беларускай, з 1802 г. – Магілёўскай губерняў. У 1783–1785 гг. – у Копыскім павеце. З 01.01.1919 г. – у БССР, у Віцебскай губерні, з 26.04.1919 г. – у Гомельскай, з 1920 г. – у Віцебскай губернях РСФСР. З 1924 г. у БССР, вёска, цэнтр сельсавета Аршанскага раёна і акругі (да 1930 г.). З 1935 г. – рабочы пасёлак. З 1938 г. – у Віцебскай вобласці. З 1960 г. – цэнтр пасялковага Савета. З 1965–2013 гг. – у Аршанскім гарадскім Савеце. З 1972 г. – горад раённага падпарадкавання.
    Знаходзіцца ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, на р. Адроў.

        Варыянтная форма назвы
    Старая Барань, сяло (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Барань, город (Оршанский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. — Мінск, 1993.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2018.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Витебская область. В 2 кн. Кн. 1. — Минск, 2010.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 22.10.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере