unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ахонава, вёска (Дзятлаўскі раён)

    Упершыню ўпамінаецца пад 1511 г. У 1567 г. у Навагрудскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, цэнтр Ахонаўскага войтаўства. З 1795 г. у Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1802 г. – Гродзенскай губерняў. У 1878 г. сяло ў Дзятлаўскай воласці. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. вёска, цэнтр Ахонаўскага сельсавета Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці. З 1954 г. – у Гродзенскай вобласці. У 1962–1965 гг. – у Навагрудскім раёне. З 1977 г. у Таркачоўскім сельсавеце, з 2007 г. – у Данілавіцкім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Данілавіцкім сельсавеце Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Охоново, деревня (Дятловский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2016.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 16.05.2017.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере