unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Даўгаўпілс, горад (Латвія)

    У рускіх летапісах упамінаецца як Няўгін. Заснаваны ў 1275 г. Лівонскім ордэнам як крэпасць Дынабург на захопленых землях Полацкага княства. З 1558 г. – цэнтр Дынабургскай акругі Інфлянцкага княства ВКЛ. З 1566 г. – цэнтр Задзвінскага герцагства, з 1569 г. – у складзе Рэчы Паспалітай. У 1656 г. заняты рускімі войскамі і перайменаваны ў Барысаглебск. У 1667 г. вернуты Рэчы Паспалітай, цэнтр Інфлянцкага ваяводства. З 1772 г. – у складзе Расійскай імперыі, цэнтр Дзвінскай правінцыі Пскоўскай губерні. У 1773–1776 гг. – павятовы горад Пскоўскай, з 1776 г. – Полацкай губерняў (з 1778 г. – Полацкага намесніцтва), у 1796–1802 гг. – у Беларускай губерні. З 1802 г. – павятовы горад Віцебскай губерні. З 1893 г. называецца Дзвінскам. З 1920 г. – у складзе Латвійскай Рэспублікі, перайменаваны ў Даўгаўпілс. У 1920–1949 гг. – цэнтр Даўгаўпілскага павета. У 1941–1944 гг. – называўся Дзюнабург (Dünaburg). У 1940–1990 гг. – у Латвійскай ССР. У 1949–1990 гг. і ў 1990–2009 гг. – цэнтр Даўгаўпілскага раёна. У 2009–2021 гг. цэнтр Даўгаўпілскага краю Літоўскай Рэспублікі. З 2021 г. – цэнтр Аўгшдаўгаўскага краю.
    Знаходзіцца паўднёвым усходзе Латвіі, на рацэ Даўгава.

        Варыянтная форма назвы
    Daugavpils, горад (латышская мова)
    Dünaburg, горад (папярэдні загаловак, нямецкая мова)
    Барысаглебаў, горад (папярэдні загаловак)
    Барысаглебск, горад (папярэдні загаловак)
    Дзвінск, горад (папярэдні загаловак)
    Дзюнабург, горад (папярэдні загаловак)
    Дынабург, горад (папярэдні загаловак)
    Неўгін, горад (папярэдні загаловак)
    Няўгін, горад (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Даугавпилс, город (Латвия) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998.
    Новая Российская энциклопедия. Т. 5 (2). — Москва, 2008.
    Новая Российская энциклопедия. В 12 т. Т. 5. кн. 2. — Москва, 2006.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 07.05.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере