unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мсцібава, вёска (Ваўкавыскі раён)

    Гарадзішча сфарміравалася ў 12–13 стст. Паводле гістарычных крыніц Мсцібава пад назвай Мсцібогаў вядома з 1451 г. як вялікакняжацкі двор і вёска у Ваўкавыскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. У 1492 г. згадваецца як Мсцібава ў Ваўкавыскім павеце. У 1744 г. атрымала магдэбургскае права. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерняў. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, цэнтр гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. цэнтр Мсцібаўскага сельсавета Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці. З 1944 г. – у Гродзенскай вобласці. З 1967 г. – у складзе Гнезнаўскага сельсавета Ваўкавыскага раёна.
    Знаходзіцца ў Гнезнаўскім сельсавеце Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Мсцібогаў, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Мстибово, деревня (Волковысский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2015.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. — Мінск, 2000.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 16.10.2015.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере