unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Чэрыкаў, горад (Магілёўская вобласць)

    Вядомы з 16 ст. як цэнтр воласці Магілёўскай эканоміі Вялікага Княства Літоўскага. Да 17 ст. – вёска Магілёўскага староства, з 1604 г. – горад. З 1641 г. – мястэчка з магдэбургскім правам. У вайну 1654–1667 гг. – спустошаны; хутка адноўлены. З 1678 г. – зноў меў статус горада, цэнтр павета Мсціслаўскага ваяводства. З 1772 г. – у Расійскай імперыі, з 1773 г. – цэнтр Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні, у 1796–1802 гг. – у Бабруйскай губерні, у 1923–1924 гг. – у Калінінскім павеце Гомельскай губерні РСФСР, з 1924 г. – цэнтр Чэрыкаўскага раёна ў БССР, з 1924 г. – у Калінінскай, у 1927–1930 гг. – у Магілёўскай акругах, з 1938 г. – у Магілёўскай вобласці. У 1959–1962 гг. і ў 1965–1966 гг. – у Крычаўскім, у 1962–1965 гг. – у Краснапольскім раёнах. З 1966 г. – цэнтр Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці.
    Знаходзіцца на р. Сож.

        Гл. таксама
    Чериков, город (Могилевская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003.
    Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 1. — Минск, 1979.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 20.10.2006.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере