unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Расоны, гарадскі пасёлак (Віцебская вобласць)

    Вядомы з 1552 г. як сяло Расоны ў Полацкім павеце Полацкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1772 г. – у Расійскай імперыі. З 1777 г. – у Полацкім павеце Полацкай губерні, у 1778–1796 гг. – у Полацкім намесніцтве, з 1796 г. – у Беларускай, з 1802 г. – у Віцебскай губернях. З 1905 г. – у Вазнясенскай воласці Полацкага павета. З 01.01.1919 г. – у БССР, з 16.01.1919 г. – у РСФСР, у Полацкім павеце Віцебскай губерні. З 1924 г. – у БССР. У 1924–1930 гг. і ў 1935–1937 гг. – у Полацкай акрузе. У 1924–1962 гг. – цэнтр Расонскага раёна. З 1938 г. – у Віцебскай вобласці. У 1944–1954 гг. – у Полацкай вобласці, з 1958 г. – гарадскі пасёлак, з 1965 г. – цэнтр Расонскага раёна.У 1958–1995 гг. – цэнтр Расонскага пасялковага Савета.
    Цэнтр Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на беразе возера Расоны.

        Гл. таксама
    Россоны, городской поселок (Витебская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 4. — Мінск, 2020.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 13. — Мінск, 2001.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 22.04.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере