unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Лукомль, аграгарадок (Чашніцкі раён)

    Узнік у 9 ст. як крэпасць крывічоў. У пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 1078 г. З 12 ст., магчыма, цэнтр удзельнага Лукомскага княства. З 14 ст. – у складзе Вялікага Княства Літоўскага. У 17–18 стст. – мястэчка ў Аршанскім павеце. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперыі, у Сенненскім павеце Магілёўскай губерні. Са жніўня 1924 г. – у Чарэйскім раёне Барысаўскай акругі. З чэрвеня 1927 г. – У Аршанскай акрузе. З ліпеня 1931 г. – у Чашніцкім раёне, з лютага 1938 г. – у Віцебскай вобласці. Са снежня 1962 г. – у Бешанковіцкім, са студзеня 1965 г. – у Чашніцкім раёнах. З сакавіка 2009 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Лукомльскага сельсавета Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Лукамля, аграгарадок
    Лукомля, аграгарадок

        Гл. таксама
    Лукомль, агрогородок (Чашникский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мінск, 1999.
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2006.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2010.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 06.11.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере