unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Лаўрышава, вёска (Навагрудскі раён)

    Узнікла ў 13 ст. як паселішча вакол Лаўрышаўскага манастыра. У 18 ст. маёнтак ў Навагрудскім павеце Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 г. – у Расійскай імперыі. У 1796 г. у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай, з 1842 г. – Мінскай губерняў. У 1885 г. – сяло ў Нягневіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1.01.1919 г. – у БССР, з 27.02.1919 г. – у Літ.-Бел. ССР, з 1920 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, вёска ў Нягневіцкай гміне Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – цэнтр сельсавета Любчанскага раёна Баранавіцкай, з 1954 г. – Гродзенскай абласцей. З 1956 г. – у Навагрудскім раёне. З 1959 г. – у Шчорсаўскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Шчорсаўскім сельсавеце Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Лавришево, деревня (Новогрудский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мінск, 1999.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2017.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 15.09.2017.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере