unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

ВАЛОЧНАЯ ПАМЕРА

    Аграрная рэформа ў Вялікім Княстве Літоўскім, якая ажыццяўлялася з канца 1530-х – пач. 1540-х гг. да сярэдзіны 17 ст. Комплекс эканамічных, сацыяльных і тэхнічных мерапрыемстваў па ўдасканаленні сістэмы землекарыстання і абкладання сялян феадальнымі павіннасцямі. Праводзілася з мэтай павелічэння даходаў феадалаў. У яе аснове – абмер зямлі на валокі і ўвядзенне іх у якасці галоўных адзінак абкладання сялян павіннасцямі. Асобныя элементы валочнай памеры ўводзіліся з канца 15 ст. Пасля "Уставы на валокі" 1557 г. праводзілася ў вялікакняжацкіх і прыватнаўласніцкіх маёнтках.

    СІНОНІМЫ І ЎМОЎНЫЯ СІНОНІМЫ
        аграрная рэформа 1557
        валочная рэформа

    
    ЭКВІВАЛЕНТ НА ІНШАЙ МОВЕ
        ВОЛОЧНАЯ ПОМЕРА

        КРЫНІЦЫ IНФАРМАЦЫІ
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 2. — Мінск, 2003.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 2. — Минск, 2006.
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2005.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере