unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Валішча, аграгарадок (Пінскі раён)

    У 1550-я гг. – урочышча ў Пінскай пушчы Пінскага староства. З 1560-х гг. – сяло ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства. У 17 ст. – сяло ў Пінскай эканоміі. Паводле інвентара 1671 г. – сяло ў Каўняцінскім войтаўстве. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперыі. З 1796 г. – у Пінскім павеце МІнскай губерні. У пачатку 19 ст. – уласнасць Друцкіх-Любецкіх, затым часткова Статкевічаў, у складзе маёнтка Хворасна. У 1860-я гг. – цэнтр сельскай грамады ў Лагішынскай воласці. У 1921–1939 гг. – у складзе Польшчы, вёска і фальварак у Лагішынскай гміне Пінскага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. Са снежня 1939 г. – у Пінскім павеце Пінскай вобласці, са студзеня 1940 г. – у Лагішынскім раёне, з кастрычніка 1940 г. – у Хварасноўскім сельсавеце. Са студзеня 1965 г. – цэнтр сельсавета ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. З 13.04.11 – аграгарадок.

        Варыянтная форма назвы
    Завалле, аграгарадок

        Гл. таксама
    Валище, агрогородок (Пинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4. Брэсцкая вобласць, кн. 2. — Мінск, 2007.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. [Т. 1]. Брестская область. В 2 кн. Кн. 1. — Минск, 2009.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 20.11.2012.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере