unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Вільнюс, горад (Літва)

    На думку некаторых даследчыкаў на месцы горада ў 11–12 стст. існавала заснаванае крывічамі паселішча гарадскога тыпу пад назвай Крывы (Крывіч-горад), які пазней атрымаў назву Вільня. У 2-й пал. 11 ст. горад стаў цэнтрам Віленскага княства – феадальнага ўдзела Полацкай зямлі. У часы княжання Гедзіміна стаў сталіцай Вялікага Княства Літоўскага. Як сталічны горад упершыню ўпамінаецца ў граматах 1323 г. У 1387 г. атрымаў магдэбургскае права. З 1413 г. – цэнтр ваяводства. З 1795 г. – у складзе Расійскай імперыі, цэнтр Віленскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Літоўска-Віленскай, з 1840 г. – зноў Літоўскай губерняў. З лютага 1919 г. – сталіца Літоўска-Беларускай ССР, з кастрычніка 1920 г. – сталіца Сярэдняй Літвы. У выніку Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. стаў палітычным і культурна-інтэлектуальным цэнтрам Заходняй Беларусі. З 1922 г. – у складзе Польшчы, цэнтр ваяводства. З кастрычніка 1939 г. – у складзе Літвы, са жніўня 1940 г. – цэнтр Літоўскай ССР. 3 1991 г. – сталіца Літоўскай Рэспублікі. Да кастрычніка 1939 г. называўся Вільня (Вільна).
    Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Літвы, каля сутокаў р. Нярыс (Вілія) і Вільня (Вілейка).

        Варыянтная форма назвы
    Vilnius, горад (літоўская мова)
    Вільна, горад (папярэдні загаловак)
    Вільня, горад (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Вильнюс, город (Литва) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Культура Беларусі : энцыклапедыя. [У 6 т.]. Т. 2. — Мінск, 2011.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Беларусь : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2. — Мінск, 1994.
    Географический энциклопедический словарь : географические названия. — Москва, 2003.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере